Бабник

Людмила Воронова Супрун
Бабнік.
Измена не прощается.
Простив измену один раз, вы дали право изменщику изменять вам всю жизнь.
(гумар)

Бабнік, як шкадлівы кот,
Масачку надзене,
Возьме курс, як ледаход,
Толькі, не надзейны.
Бо без якара і карт
Плавае, дзе хоча...
Навігатар яго - смарт,
Пусціць дым у вочы...
Перабежчык у сетках соц,
Роўня таракану…
Ён на сайтах мае моц,
Добры, хоць - на рану…
А ў жыцці, як вецярок,
Толькі аблагодзіць..
І налева, скок ды скок,
"Кавалерам" ходзіць…
Раз ці два - не ўсё жыццё,
Калі ёсць віагра…
Ды і бабам - забыццё,
Нібы "вечар у Гаграх…"
Рызыкуюць толькі вось -
Апустошыць дУшу -
Абламае голле хтось,
Як суседняй грушы...
І стаіць цяпер адна
Ні пладоў, ні ценю…
І здалёку не відна,
Толькі смецця жменя…
Усялякія каты
Ёсць на белым свеце...
Сцеражыся толькі тых,
Што ламаюць вецце!..

Фото интернет.