Иглицы ляцяць з ялины...

Людмила Воронова Супрун
Ігліцы ляцяць з яліны...
(Памяці Лены Мухтасаравай
і тых, каго згубілі)

Кагосьці забрала лета,
Кагосьці - зіма і восень,
Бывае, вясной палетак
Рунее, але галосіць.

Нямашака той хвіліны,
Каб зноў не згубіўся хтосьці.
Ігліцы ляцяць з яліны,
Калі прыйдзе час, бо госці.

Расце, зелянее дрэва,
Змяняюцца час і твары.
І ведае толькі неба
Пра нумар чаргі ахвяры.

У кожнага тут свой тэрмін,
Гасцёўня свая і мэта…
Хоць кажуць пра іх "памерлі,"
Але, я не веру ў гэта...

Не ўсё нам магчыма ўбачыць,
І ведаць?..Амаль - нічога…
Таму і галосім, плачам,
Звяртаючыся да Бога…

фрто интернет.