Каханне

Людмила Воронова Супрун
(гумар)

Наш певень-зух на такавішчы,
Прыдбаў цяцерачку адну,
Ляціць у гай, аж вецер свішча,
Але навошта? Не пайму.
Сваіх курэй у двары, як смецця,
І гусі-павы - хоць куды,
Індычкі ходзяць пад павеццю,
Удосталь харчу і вады...
Чаго старому не хапае?
Няўжо ён, людцы, звар'яцеў?
Навошта певень у гай злятае?...
"Каханне - кажа - паляцеў!"
Мінск, 04.10.2014г.

Фото интернет.