Адлятали гуси

Людмила Воронова Супрун
(песня)
Гусі.

Адляталі гусі
Клінам на чужбіну…
Праважала маці
У дарогу сына…
Плакала, прасіла,
Каб хутчэй вярнуўся,
Плач у гусінай стаі
Крыкам адгукнуўся...

Выстрал з далячыні
Прагучаў, як рэха...
Роднае хаціны
Задрыжэла стрэха.
Сэрца пранізала
Болем, нібы куляй,
Дзесь не стала сына
У яго матулі…
(прыпеў)
Вы чаго крычыце?
Гусі мае, гусі!..
Вам не далічыцца,
Тых, хто не вярнуўся!
У войнах заблукалі
На чужой зямельцы,
А чаго шукалі?..
Месца, дзе памерці…
Мабыць, сваёй смерці…)
(Прыпеў той жа)
Матчыным адчаем
Пралілася песня,
Памяццю гучала
У кветках напрадвесні,
Праляталі гусі
Над радзімым краем,
Галасілі ў скрусе
З матчыным адчаем…

Фото интернет.