Кастры па восени гараць...

Людмила Воронова Супрун
Кастры па восені гараць.


Шапоча лісце ў дварах,
Вядзе журботную гаворку,
Аб тым, што надышла пара
Ім узнімацца дымам горкім.

Але, каб крылы атрымаць,
Прайсці патрэбна ачышчэнне -
Кастры па восені гараць,
Ператвараюць лісце ў тленне.

Вясною ўсё зазеляніць
У вітку зямнога калаўрота...
Нішто не вечна!..Усё ляціць...
Бо так утворана прырода!

Фото интернет.