Абуджэнне или Лён

Людмила Воронова Супрун
У полі лён расплюшчыў вачаняты,
І ўсміхнуўся матаньцы-зямлі.
Як быццам беларусы-немаўляты,
Прачнуўшыся, галоўкі паднялі.

Абмые тварык росная вадзічка,
Прычэша ветрык-грэбень валаскі,
І аблагодзіць позіркамі знічка,
І зазвіняць у паветры галаскі.

Ім падпяюць жаўроначкі у небе,
Падхопяць спеў пушчанскія лясы,
Паўторацца ў гаях, траве і хлебе
І загучаць гуртамі галасы.

Сальюцца ў хор магутны і адзіны,
Што будзіць кроў і рухае хутчэй
У новы час, дзе мараў імяніны
Запаляць сонца светам іх вачэй.

Мінск.23.09.2014г.

Фото интернет.