Парада

Анна Атрощенко
Ты не губляй прыгожых мар,
Калі на сэрцы будзе горка.
Убачыш сонца паміж хмар,
Надзея кліча, быццам зорка.

Шукай праменьчык між ялін,
Вітай світанак, дзень і сонца.
Бо ты на свеце - не адзін:
Гасподзь - твой вечны абаронца!