Дарога

Анна Атрощенко
Дарога, мусіць, прытаміла,
Сяджу маўклівая зусім.
Сягоння мне нішто не міла,
Бо за плячыма - многа зім!

Вясна таксама не хвалюе:
Ісці з паніклай галавой,
А думка скрушная вандруе
Па той сцяжыне палявой.

Ды час мае не лечыць раны,
І не забылася бяда...
А лёс, дарогай знерваваны,
Бяжыць, як талая вада!