Абвастрэньне мо нага пытаньня

Матэ Лакиато
Апошнім часам апісваць стала цяжэй:
якія дахі відаць, якія дамы
Апошнім часам цяжэй пранікаць глыбей -
адчуваньні цяпер сакрэт.

настаўнік Лабко сваім вучням казаў: неба для вас
фатаграфія - не інтымны працэс
паэт страціў свой вялікі ўдых: цяпер ён проста слухач
верш - стаў проста кнігай...

ёсьць адчуваньне, што ўсё жыцьцё чалавек-немаўлятка
ня ведае, што ўсе мовы - замежныя...
і тая на якой той мовіць - незразумелая

Ён ходзіць і цяжка зьвязаць у галаве я + ёсьць
естэм і дзе? - ідзе? - ютро бэндзе - утро і што зь ім?
і роднай няма... ніякая - мова мая