Каждый народ великий... На белорусском

Микола Трофимчук
Кожны народ вялікі…

Пакінем усе прылікі –
Гісторыя сведчыць сама:
Кожны народ – вялікі!
А большага і няма…

То хітрасць, то зброя, то краты
Пускаюцца ў ход… Бяда!
Спрабуюць дэгенераты
Карліку веліч надаць.

Хоць пыжыцца -- грэх вялікі.
А ім што грэх, што ні грэх…
У д’ябла свае разлікі:
Дабро ж у разлік не бярэ…

Яму так і гэтак добра…
Няхай і дабро не спіць!
У церніях расцяробы
Камусьці трэба рабіць.

На ўлонні каб дзікай прыроды.
Хто пекла ствараў, а хто рай…
Вялікія ўсе народы!
Не мерай, не выбірай!