Вярнiся, Сонейка!!!

Владимир Шиманович 2
Вярнiся, Сонейка, да нас.
Малю, як Бога.
У гэты дзень, у гэты час
Твая дарога
I шлях жыццевы не у канцы,-
На палавiне.
Вяртайся, вянуць "бархатцы".
Рамонак стыне.
Вяртайся, ружа зацвiла
Твая, ля хаты.
Дачушка у восьмы клас пайшла.
Такое свята!
Не спiцца сыну да зары.
I ен сумуе.
Цябе i яблынi у двары
Тваiм бракуе.
Вяртайся, Сонейка, прашу.
Малю, святая.
Няхай, калi ужо так грашу,
Мяне карае
Гасподзь. А ты iдзi дамоу,
Да нас, да хаты.
Я усе, што есць, аддаць гатоу.
Прыйдзi, як свята!
Прыйдзi, як зорачка у начы!
Як сад сагрэты
Вясновым сонцам! Не маучы!!
Вярнiся!!! Дзе ты?!!
Вярнiся! Досыць там блукаць
У сне праклятым!
Чакалi,
     Чакаем
          I будзем! чакаць!-
Цябе дахаты!

(Суди, Господь, не по усердию.
Не по походам в Божий Храм -
            ПО МИЛОСЕРДИЮ.)