Iскрынка

Леонид Пранчак
ІСКРЫНКА

Ты — лёсу майго іскрынка
У сэрцы на самым дне.
Горыч, а не гарчынка
У развітальным віне.

Горыч балючай страты.
Востры, пранізлівы боль.
Жыву на зямлі вінаваты
У тым,
Што жыву не з табой...