***

Евгения Прокопчук
Я ведаю, што праўда не ў пашане,
Што вераць толькі ў ветлівасць ілжы,
Што гінуць у аздобленым адмане,
А праўду распінаюць на крыжы.

Балюча мне: фізічна не выношу
Хлусні ,і прад людзьмі, і прад сабой.
Няхай я перастану быць "харошай",
Але не пакрыўлю сваёй душой.

Ды вось і я падману паддаюся,
Хаця ад гэтага цяжэй мне жыць,
Бо ўсёй сваёй душою спадзяюся,
Што ўсё яшчэ змагу перамяніць.