***

Евгения Прокопчук
Я іду па чужых слядах,
Углядаюся ў рысы твараў.
Я шукаю цябе ў вачах
Пацьмянелых дамоў бульвараў.

Адчуваю тваё цяпло
І здаецца, што чую подых...
Ты глядзіш на мяне праз шкло,
І знікаеш у ім жа. Шкода.

Я спрабую пачуць цябе
У пустым мармытанні ветру.
Я ў блуканне іду глыбей,
Захлынаюся ў самых нетрах.

Я шукаю цябе, а ты
Не жадаеш мне даць збаўлення.
Я пішу да цябе лісты.
Я чакаю цябе, натхненне...