***

Евгения Прокопчук
Ціха зёлкамі з роснай смугой
Прытулюся да роднае хаты.
Мяне ж лічаць чужой
І завуць крапівой,
А я - толькі здзічэлая мята.

Не шкадуюць маіх каранёў.
Кажуць, нібы зямля мной хварэе.
Не скажу злосных слоў,
Хоць мяне гоняць зноў,
Але рукі пячы я не ўмею.

То хай нішчаць і зерне, і квет,
Покуль мара ўнутры шчэ не б'ецца.
Хай адыйдуць ад бед
У нязведаны свет
Хоць яны з неапаленым сэрцам!..