Эх, ходили!.. Песня на белорусском

Микола Трофимчук
Эх, хадзілі!..
Заліхвацкая песня

Як хадзілі мы ў баі-паходы,
Як рубілі вояў, ваяводаў,
Як гулялі нашы шаблі востры,
Як зумчэлі нашы кулі-восы!..

Як кахалі любых, як любілі,
Край-старонку родную адбілі.
Як капалі наспех нам магілы,
І ўскіпалі помстай нашы сілы!

Як без нас сталелі нашы дзеці,
Як унукаў праслаўлялі ў свеце!..
Як насенне наша вольна спела
І свабодна ў вольны свет ляцела!

Эх, хадзілі мы ў баі-паходы!
Эх, рубілі вояў, ваяводаў!
Эх, гулялі нашы шаблі востры,
Эх, зумчэлі нашы кулі-восы!