Ляцяць гады

Пётр Шаколо
         Б.С.

Ляцяць, ляцяць гадЫ,
Імчацца без раздыху.
Бягуць яны туды,
Дзе ўжо не трэба дыхаць.
І есці, і рабіць,
Гарэлку піць і піва.
Не трэба і хадзіць -
Ляжы сабе шчасліва!
Усе сыдзЕм туды,
Як Божа скажа "досіць",
У пэўны час тады
Ён кожнага запросіць.
Але пакуль жывём -
Трымайма дух і цела!
Яшчэ не раз кульнём
Хмяльную чарку смела...