Украина 2014 на белорусском языке

Микола Трофимчук
Бязладна, нецвяроза
Хто жыў, хто выжываў...
Драмаў наш хілы розум,
Пачвару гадаваў.

Насупіліся хмары,
Трэск, гул у кронах дрэў...
Няшчасная пачвара
Сама сябе жарэ...

Трапечацца на рэі
Жоўта-блакітны сцяг...
Імперыя шалее,
Згарае на жарсцях!

То тут, то там віхуры
Ўшчаліся... Плач і стогн...
І чуюць марш хаўтурны
і Кіеў, і Херсон...

Данецк... Арол... Варонеж...
То гул, то слёзны марш...
Бунтуе клёк спрасоння,
Грыміць да самых хмар!

Разбуджаны з дрымоты,
Ачомаўся наш клёк...
Ідуць на Крэмль грымоты
З усіх бакоў здалёк!