Русский мир белоруск. Руски свет

Микола Трофимчук
Рускі свет сагрэе міласэрна,
Пушкінскім асвеціць нас святлом.
Цемрашалам хіжым, ненажэрным
Часам зыркне вокам з цемры Зло…

Гонар, што аслеплены гардыняй,
Праўда, што асвечана маной…
Колькі светлых мрояў там загіне,
За астрожнай чорнаю сцяной!

Зноў надзея вымкне прамяніста,
Бы маланка з-пад азызлых хмар…
Яркае святло і свет прачысты,
Згадак свет і самых светлых мар!