Васильки

Людмила Воронова Супрун
Васількі

Сніцца мне васільковае поле
Я па ім, як па моры, плыву...
Сінявокае ўсё наваколле -
Ці то сон гэта, ці наяву?..

Не відаць ні канца ў ім, ні краю,
Ветрык з хваляй ствараюць узор,
Быццам фарбы нябёс разбаўляе
Васільковым блакітам прастор.

Ноччу ў снах бачу сінія мроі -
Васількі ў каласах, васількі...
Вецер думак гуляе на волі -
Што ж мне сон накануе такі?

Прачынаюся зранку, на золку -
Шчоку ласціць букет з васількоў.
Дзякуй любы, мой мілы Анёлку!
За букет, за мой сон, за любоў!

Фото автора. На фото наша Сашенька.