Мора

Жанна Улахович
Мне ў далоні плешча мора
І вітае зноў.
Коціць хвалямі насустрач,
Шэпча пра любоў.

Разлілося, неўзабаве,
Аж за небасхіл.
Каб аб’ехаць уздоўж яго,
Урад ці хопіць сіл.

Я хутчэй зніму адзежу,
Лягу на ваду.
Калыхаюць мяне хвалі,
Стаўшы ў чараду.

І з салёнаю пяшчотай
Абдымаюць стан,
Выратоўвая паціху
Ад сардэчных ран.

Нібыта папала ў казку,
У чароўны свет.
Назаўжды пакіне мора
Ў сэрцы светлы след.