Сонца

Дарья Ждан
Не крануцца рукой,  не дастаць  нават  маючы  крылы,
І не быць  нікаму цуда гэтага   уладаром
Да   яго  неабсяжным,  бясконцы дыван  небасхілу,
Ззяе полымям  ясным , і свет  абдымае  цяплом.
Сонца,  сонейка,  як без  яго  ў  гэтым  свеце, 
Залатых прамянёў  пацалункаў  хапае  на ўсіх,
І малююць  яго   ў  светлых  фарбах  шчастлівыя  дзеці,
і  удзячны яму   птушкі  ў  песнях  вясновых  сваіх.
А любові  ў  ім  да ўсяго  ,  да жывога  бясконца,
З  кожным  новым  світанкам   яна  шчыра грэе зямлю,
На блакітных  шаўках ,  цуда- кветкай красуецца  сонца.
І пакуль  яно  ззяе,  я мару,  імкнуся,  люблю.