Звонка мажорна...

Оксана Ярошенок
Звонка і мажорна
Па траве густой,
І па парасонах,
І паміж кустоў,
Па плячах і тварах,
Надпісах вітрын,
І па тратуарах,
І па шкле машын,
Баючыся страціць
Свой шалёны тэмп,
За акенцам, гляньце,
Дожджык танчыць стэп!