Цi помнiш першае спатканне?

Геннадий Жигарев
Цi помнiш першае спатканне,
Калi сустрэлiсь першы раз?
Твае прыемнае гучанне,
Твае пытанне, мой адказ.

Калi б я быў мастак вядомы,
Я б шмат намаляваў карцiн
Пра гэты лепшы мой, цудоўны,
Такi салодкi yспамiн...
 
I як была ты апранута ,
Дагэтуль памятаю я.
Чаму у памяцi засталась
Ажно i вопратка твая??

Чаму я памятаю нават
Дакладны дзень, дакладны час,
Як трошкi быў дзiвакават
I ту размову, што была ў нас.

А гэта ад таго, напэўна,
Ужо я гэта не скрываю,
Цяпер я ведаю дакладна:
Таму што я цябе кахаю...

Я ўспомнiў першае спатканне,
Тады гулялi мы з табой.
Твае салодкае дыханне,
Наш добры на дваiх настрой.