Прыгажосць

Леонид Пранчак
ПРЫГАЖОСЦЬ

Уляжацца ўсё, утрасецца,
Забудуцца крыўда і злосць.
Прыму цябе ў думкі і сэрца
Такою,
Якая ты ёсць.

Аб страчаным  марыць —
Дарэмна.
Хвалюе твая прыгажосць.
І ты мне бясконца патрэбна
Такая,
Якая ты ёсць.