Буду чакаць

Анна Будзько
 стихотворение на белорусском языке


 Буду вечнасць цябе чакаць,
 За цябе маліцца адчайна.
 Любы вобраз марай кахаць,
 Мой адзіны і незвычайны.
 Звонкім ранкам буду чакаць,
 Днём блакітным і ноччу зорнай.
 Вусны горача цалаваць,
 Быць жаданню твайму пакорнай.
 Цёплы погляд мілых вачэй,
 На адлегласці адчуваю.
 Да мяне вяртайся хутчэй,
 Кожны дзень я цябе чакаю!


 фото из интернета