Музыка

Леонид Пранчак
МУЗЫКА

Дробны дождж.
Гразёта.
Цішыня вакзала.
Мне мая самота
Музыкаю стала.

Гукаў пастарунак.
Лета водар горкі.
Ані слоў, ні думак.
Музыка. І толькі.


4 траўня 2014 г.