Нiне Мацяш

Ольга Жогло
            У сумётах духмяных акацый
            Дацвiтае мая зiма.
                Н. Мацяш
   Акацыi зноў зацвiлi
   Абапал дарог- духмяныя.
   Ужо iншыя зоркi ўзышлi,
   Узнёслыя i апантаныя.
   А я ўспамiнаю цябе,
   Нiну Мацяш з Белазерску,
   Пад гоман акацый у журбе
   Пра лёс твой ўзгадваю жорсткi.
   Згадала, як ехалi мы
   У твой горад па снезе найпершым.
   Насупраць бялюткай зiмы
   Ты слухала нашыя вершы.
   Мы пiцу хвалiлi i чай,
   Якi называлi гарбатай,
   Стамiлi цябе- прабачай
   I дзякуй за Свята!..
   З акацый пялёсткi, як снег,
   Злятаюць- пчала на гронцы?
   Здаецца,што з'явішся ў сне,
   Аблашчаная сонцам.