mora bacyc sny

Матэ Лакиато
па сантымэтры павольна
апошнім часам з Познані
аўтар, які ня ведае болю,
глядзіць на жанчыну на столі

А яна па вуліцах сумных
шукае ў тварах
знаёмыя рысы,
гэта горад унівэрсалаў...

У небе люстэркі разьвешаны
магутнае Ягонае рукою
спатканьне супярэчнасьцяў
усё тваё аўтарскае жыцьцё....

Усе мае ненароджаныя дзеці,
прабачце мяне... я сама
ня выпіла нават і трэці
прызначанага мне віна, ....

Яна сочыць за курсорам
яго магутнай рукі,
чаканьне нараджае дзікае мора,
і Яно бачыць сны...