Беларуская современная поэзия - Пакiнь

Матэ Лакиато
Яна глядзіць вар'яцкімі вачыма,
усмоктвае дым цераз цябе,
і быццам з двух бакоў
нібыта дзьве ракі
выходзяць з берагоў,
як мроі тыя:
зьдзяйсьняюцца,
але зь зямлі да неба....
А ў небе толькі і размоваў, што пра мора
і з дыма мы сатканыя, цяпер...
І Індыя находзіць, разгараецца ўнутры,
і тытунь усё мацней то тлее, то гарыць...

Я мушу напісаць табе,
але ёсьць толькі вочы,
каб перадаць, што ў думках:
ня слухаюцца рукі,
і веяць, стогнуць з вуснаў вершы,
і полымя натхняе на нірвану,
як кажуць, што той вецер быў ня першы,
хто разарваў нам сэрцы...
..на дробязі сэкундаў.
Па-за мінулым
вільгасьць на вакне
Гародня-Менск то дождж,
то травеньскае лета....

Навошта тут глядзіш у ягоныя малітвы
навошта хочаш скрасьці на імгненьне?
той вецер ...ён нікому не належыць -
ніхто спазнаць ня можа таго сэрца рытмы...

Пакінь...
Хай цешыцца вачамі праглыная вочы,
Пакінь...
Хутчэй вяртайся, дарагі...
мой мілы... вецер...

20.03.14