Вялiкдзень

Клавдия Семеновна
Яйка распісное велікоднае.
Радасць аж лунае да нябёс!
Гэта свята самае народнае!
Вечным быць жыццю! Хрыстос ўваскрос!

Сонца ў небе грае пералівамі,
Ззяе свет вясёлкай чыстых рос.
І ляціць над  сёламі і нівамі
Богу слава! Сапраўды ўваскрос!

Не зграшыў прастор ніводнай хмаркаю,
Ветрык у галінках не дрыжыць.
І ў далонях пісанкаю яркаю
Чырванее вечнасць! Шчасце - жыць!