Ценi зорак

Леонид Пранчак
ЦЕНІ ЗОРАК

Зыбкая дарога. Цені зорак.
Цішыня. Акна пусты пралёт...
Гасне свечка і гусцее морак.
Працінае вецер навылёт.

Паўз мяне гадзіны і мінуты.
Невыносна, болей не сцярплю.
Ты даруеш мне штодзень пакуты.
Я цябе без памяці люблю!

Немы крык патоне ў сутарэннях.
Не хачу злавацца і маўчаць.
Час маўчаць і час прымаць рашэнне,
Ці наадварот, каб не прымаць.

Волкага паветра прысмак горкі.
Пазіраю ў цемру і палю.
Чэзне час. У небе гаснуць зоркі.
Я цябе без памяці люблю!

9 красавіка 2014