Спатканне

Татьяна Леоненко
Як цябе пабачыць – ты цяпер далёка,
Маё сэрца плача, пачуццё глыбока,
Па табе сумую я і днём і ноччу,
За табой адзінай па сусвету крочу.

Пазавеш мяне – прыйду,
Я такой больш не знайду,
Ты душы цудоўны сон,
Я каханнем акрылён.

Твае вочы нібы траў духмяных зёлкі,
Вечна помніць буду вуснаў смак салодкі,
Мы з табой спаткалісь,
Як з луною зоркі,
Не забыць ніколі,
Голас твой дрыготкі.

Пазавеш мяне – прыйду,
Я такой больш не знайду,
Ты душы цудоўны сон,
Я каханнем акрылён.