***

Евгения Прокопчук
Пакідаю абразы,згрызоты
за дзвярыма,за ўмоўнай мяжой
і з якойсь асаблівай пяшчотай
удыхаю дрыготкі спакой.
Пройдзе ўсё. Хваляванні, турботы
не пакінуць у сэрцы слядоў.
Дай жа,Божа, з такою ж ахвотай
мне заўсёды вяртацца дамоў.