Мне вельмi шкада тых людзей...

Инна Дорошкевич
Валерый АНІСЕНКА: «Я шкадую людзей, якія не любяць тэатр. Бо тэатр – гэта шлях да душы, да сэрца. Гэта ўзрушэнне, гэта адкрыццё, гэта спасціжэнне нейкай таямніцы, судакрананне да яе. Я мог бы гэта параўнаць з пачуццём да жанчыны. У нас шмат абраных, ды мала прызваных. Людзей, якія цягуцца да мастацтва. Галоўнае ж не даўжыня рук, ног, носа, галоўнае – вымярэнне душы».



Мне вельмі шкада тых людзей, – хто не валодае словам.
Бо нельга тады разглядзець (нават) – сваё наваколле.
І хто вам параіць тады, – куды павярнуць – у развароце?
Жыццё правядзеце сваё – на аўтапілоце.

Мне вельмі шкада тых людзей, – хто не любіць тэатр.
Бо, – калі разглядзець, то жыццё ж, – як спектакль.
І сцэны нямога жыцця – у старонках сцэнара.
Без ролі сваёй – небыццё, дый роль ваша – скнара.

Мне вельмі шкада тых людзей, – хто да музыкі раптах зглох.
І ў гэтай дзікой грамадзе – не знойдзе вас Бог(!)
Бо чуе Ён тых дзяцей, – хто Яго хоча чуць.
Глыбей трэба ў Душу глядзець, – каб існасць пачуць.

17.03.2014.



Валерый АНІСЕНКА

Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мефодзьеўскай акадэміі славянскай асветы (Масква).

З красавіка 2012 года з’яўляецца дырэктарам-мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.