Разляджу настаунiцы сукенку

Инна Дорошкевич
(Вікторыі Валер'еўне)

Сёння ранкам я іду ў школу.
Мамка кажа, –  ў гімназію іду.
Адчуваю, што Вясна гудзе наўкола,
Як жа моцна я яе люблю.
Вось заходзім… можа, – я няпершая?
Дый – не важна, бо мяне вітаць
Выйдзе наша самая найлепшая… –
Нашая настаўніца… Я –  гляць, –
А на ёй прыгожая сукенка,
І ўсмешка грэе лагадой,
Дый з такой разумнаю паненкай –
Я пайду…–  трымаючы рукой
Ранец свой блакітны, дзе ёсць кнігі,
Там і – сшыткі, ручкі і пенал.
Мама раіць, каб навуку я спасцігла,
Я ж хачу “Буквар”, –  каб пачакаў.
Разляджу настаўніцы сукенку,
Ну й (!)–  прыгожая яна у нас!
Любім незвычайную паненку,
Што стварае наш разумны клас.

12.03.2014