Калi трацiш смак свой да жыцця

Инна Дорошкевич
КАРТИНА:«Постоянство памяти» — одна из самых известных картин художника Сальвадора Дали. Находится в Музее современного искусства в Нью-Йорке с 1934 года. Известна также как «Мягкие часы», «Твердость памяти» или «Стойкость памяти»

Калі траціш смак свой – да жыцця, –
То змяняеш густ свой – на брыдоцце…
Не чапайце вы мяне, –  я ўся ў рабоце,
Прага ўва мне… – да набыцця…
Мне набыць бы –  “дачу пад раздачу”,
Тры кватэры … банкаўскі крэдыт…
Мне не трэба ваш мізэр… –  ад здачы…
Як жа бок фінансаў мне абрыд.
Не чапайце вы мяне, –  я ўся ў рабоце,
Прага ўва мне… – да набыцця…
Гэта вы жывеце ў нейкай слоце,
А мне ўжо нават (нейк) не да жыцця.