Правадзiла мацi

Вера Осыка
Правадзiла мацi
Сына у салдаты
Па вузкай сцяжыне
Крочыла да хаты.

На ганачку села,
Ды загаласiла,
Цi яшчэ убачымся,
Сыночак мой мiлы?

Штосьцi прыхварэла
Я ў гэты гадочак,
У вушах звiнiць штось,
Нiбы той званочак.

У грудзях сардэйка
Шчымiць i балiць
Па табе, сыночак,
Галоўка балiць.

Доўга так сядзела
На ганачку мацi,
ўжо звечарэла,
Цёмна стала ў хаце.

Нездарма матуля
Па сыну галасiла,
Варожая пуля
Сыночка скасiла.

Загiнуў ў Афгане
Ў страшным баю,
Прывезлi сыночка
Ў цынкавым грабу.

Ну, а праз паугода
Мацi схаранiлi,
Што Вы, супастаты,
Гора нарабiлi.

(На белорусском языке)