За родную мову цукерку!

Инна Дорошкевич
(роднай - БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ - прысвячаю, бо вельмі яе люблю.
21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.)

За родную мову – цукерку!
За добрае слова – банан!
Дый дзе ж узяць табакерку? –
Каб мову – у спісе ААН
Захоўвалі скарбам вялікім.
І больш не прышлося б тады –
Казаць – “мы народ невялікі,
Дый нам засталіся – гады…”
А хочацца – тысячагоддзі,
І слаўнага шчасця – дарог.
Як кажуць у нашым народзе”
“Ну што ж – беражы нас Бог!”

21 02 2014