***

Оксана Ярошенок
Заснежаны наш прыпынак,
Сцяжынкі, кусты, двары.
А ў парку дзяўбуць сняжынкі
Сталічныя снегіры.
Забыўшыся пра ангіну,
Пра кашаль, пра ўсё, што ёсць,
Са смакам дзяўбуць сняжынкі.
Снег сёлета рэдкі госць.