Прытамiлася летам,
вёсачка?..
Не чакала
гультайка-цень
Глянуць як ружовай
палосачкай
Развiтаўся з табою
дзень.
Ты, датупаўшы
так да цёмнага,
I мяркуючы
адпачыць,
Прыгадаеш,
што сёння зроблена,
Будзеш думаць,
як заўтра жыць,
Ды заўважыш на сон,
як нечая,
Не спяшаючыся,
рука
Прыхiнае да вуснаў
вечарам
Кубак цёплага
малака.