Я памiж кнiг шукаю
зноў
Адзiны слоўнiк
цёплых слоў.
Пачаў складаць
у нейкi век
Яго дабрэйшы
чалавек.
Ён сонца, неба,
зорак ззянне,
Любоў, пяшчоту
i каханне
Адлюстраваў у пэўных
словах
І запiсаў на
розных мовах.
Усе краiны
абышоўшы,
Той слоўнiк
станавiўся большы,
Бо, хто цяпло ў душы
спазнаў
У слоўнiк словы
дакладаў.
Каб сэрцам к сэрцу
дакранацца
Iм людзi сталi
карыстацца –
I пры сустрэчах,
i ў расстаннi,
Сваiм сябрам,
сваiм каханым
Шукалi словы,
гаварылi,
Нiбыта кветачкi
дарылi…
Мне б слоўнiк гэты
адшукаць.
Вам словы цёплыя
сказаць.