Я табе, сыночак...

Марина Ковалёнок
         
Я  табе,  сыночак,  намалюю
Сонца,  неба,  хмарку  над  ракой.
Абдыму  пяшчотна,  пашкадую,
Валаскі  паправіўшы  рукой.
Я  табе,  сыночак  усміхнуся,
Засмяёмся  разам  мы  ўдваіх.
Кожны  дзень  да  Божанькі  малюся
За  цябе  і  брацікаў  тваіх.