Маё сонейка...

Марина Ковалёнок
Свяці,  маё  сонейка,
Ярка  свяці.
Сагрэй  мяне  ранкам  вясновым.
Цяпло  майго  сэрца
Ў  промнях  нясі
Ўдалеч,  да  сэрца  другога.
Да  сэрца,  якое
Каханнем  жыве,
Што  хоча  быць  разам  заўжды.
Я  раненька  ўстану,
Праменьчыкам  стану,
Хутчэй  палячу  туды,
Дзе  свістам  у  лесе,
Птушынаю  песняй
Вясна  разбудзіла  бярозы.
Ад  нашай  сустрэчы,
Азёраў  сінечы
Дзе  нельга  застацца  цвярозым.