Адзiнота

Вершы
  Чыя слёзы не паменшаць спякоты? -
  Адзіноты.
  Хто шапоча вам на вушка з сумотай? -
  Адзінота.
  Хто ў адказе, што на сэрцы турбота? -
  Адзінота.
  Што, як дождж перашкаджае палёту -
  Адзінота.

  Хто крадзецца ўздоўж дарогі, ля плоту? -
  Адзінота.
  Хто смяецца з-за калючага дроту? -
  Адзінота.
  Чыя вочы, як байніцы у дота? -
  Адзіноты.
  Хто страляе вам у спіну ўпотай? -
  Адзінота.

 11.10.2012