Ганна

Катя Лукьянова
Ружовыя шчочкі, блакітныя вочы,
Льняная каса- дзяўчына стаіць.
Яна напявае, і голас дзявочы
Як тонкая флейта гучыць.

А серп у руцэ вельмі жвава і хутка
Калоссе зразае і ставіць у сноп.
Сустрэнеууа кветка сярод, незабудка,
Яна прыпасе- ад розных хвароб.

Яна, варажбітка, хлапца прыцягнула
Вачыма сваімі, як цягне магніт.
Сама ж матылём ад яго ўпархнула,
А сэрца хлапца- зусім не граніт.

Вось восень прыходзіць. Вяселлі, гулянкі...
Сваты завітаюць і да яе.
Яе адвязуць ад хаты, ад мамкі,
І песень яна ўжо не пяе.

Ідуць гады. Цяжка сялянскай дзяўчыне
Прывыкнуць да мужа, да новай сям'і.
У ботах вялікіх, тулупе з аўчыны
Штодзень яна гнецца амаль да зямлі.

Увечары дзеці аблепяць жанчыну,
Хто енчыць паесьці, хто казку казаць...
Садзіцца яна, распаліць лучыну,
Іголкай пачне перабіраць.

Пачне казаць казку, і слухаюць дзеці,
Не варухнуцца, ціха сядзяць.
Чуваць , як гуляе ветрык ў павецці,
А маці пад гул пачне напяваць.

 Жылі браты ў свеце: багаты і бедны.
 Жылі вельмі дружна, чаго і казаць.
 Але час ідзе, і аднойчы ў абедню
 Прыйшоў аднаму з іх час паміраць.

 Паклікаў сыноў сваіх. Кажа ім бацька:
 -Жывіце, сыны, больш разумна, чым я.
 Рабіце вы тое, што робіць ваш дзядзька-
 Вось гэта - апошняя воля мая.

 Жылі сыны дружна, і працу любілі.
 На дзядзьку глядзелі, рабілі што й ён.
 А дзядзька зайздросціў, бо яны жылі,
 Заможнымі сталі, і слаў ён праклён.

 Аднойчы пад вечар сын дзядзьку пытае:
 -Што будзеш, каханку, рабіць заўтра ты?
 -Араць каля пуні!- і не размаўляе.
 Ідзе сын дамоў, абмяркуюць браты.

 Вось ранак. Ля пуні стаяць браты з плугам,
 Араць пачынаюць, а плуг- нікуды!
 Пасталі браты вакол яго кругам,
 А ён усе адно: ні туды, ні сюды.

 Глядзяць яны- камень. Блішчыць, нібы сонца.
 Мо золата гэта, мо гэта брыльянт?
 Што тут ім рабіць? Ніхто з іх не творца...
 Адразу ж з'явіўся такі варыянт:

 -Знясём яго пану. Ён золата бачыў!
 -А мо ашукае? - другі кажа брат.
 -А можа б і плату якую назначыў?..
 -Так можа адорыць ён нас у сто крат?!

 Пайшлі да харомаў: -Гэй, пан, да цябе мы!
 Нясём падарунак, пусці да сябе!
 Глядзеў доўга пан на той камень багемны
 І даў падарунак як раз па сабе.

 Даў ім воз пшаніцы - падзякаваў шчыра!
 А дзядзька зайздросны: што ж гэта, як так?
 Яму не даваў гэты пан нават й сыру,
 А гэта ж пшаніцы!.. таму, хто батрак.

 -Ой, браткі мае, а што ж далі вы пану,
 Што ён так цудоўна вас адараваў?
 -А далі мы жабаў, бо любіць, каханы,
 У абедні і з жаб смакаваць колькі страў.

 І вось колькі дзён дзядзька ловіць і ловіць
 Адніх жабянят, і ў мяхі іх кладзе.
 Што робіць, пляменнікам, ясна ж, не мовіць,
 Ды толькі жа боты яго ў вадзе.

 І вось у нядзелю прыходзіць да пана:
 -Панок, адчыняй, жабянятак прынес!
 -Ачуўся я, мабыць, скажы мне, каханы?
 -Не, ты не ачуўся, я маю іх воз!

 Тут пан раззлаваўся: -Бізуноў яму, служкі!
 Амаль не да смерці пабілі яго.
 Каб ён не зайздросціў, мілыя дружкі.
 І больш ён не лаяў ужо нікаго.

Вось скончылась казка, і дзеці паснулі.
Лучына згарэла, а вецер гудзіць.
Малыя абняўшы грудзі матулі,
Ляцяць цераз сон, а матуля не спіць.

Трывожныя думкі прыходзяць уночы:
Вось нешта у сенцах дзверы рыпяць.
І нечыя ў цемры забліскалі вочы...
Жанчына пачне на калені ўставаць.


І "Ойча" чытае, і "Панну Марыю",
А жах не праходзіць, і голас ужо знік.
-Гануся, не бойся, вось дзверы закрыю...
Дык гэта ж прыйшоў дзед Мікола, ляснік.

І муж, запаліўшы сухую лучыну,
Прывечвае госця і садзіць за стол.
А Ганна маўчыць, хтосьці дыхае ў спіну.
З рукі яе выпаў відэлец на дол.

Яна нахілілася: "Жах! Мілы Божа!
Што гэта за чары? Як можна тут спаць?!"
-Ды што там, Гануся? Што здарылась можа?
А пад сталом- два капыты стаяць!

-Хвілінку чакайце, пайду за капусткай,-
Адказвае Ганна, сама- на ўцёк.
Пабегла праз двор, дзе ўночы так пуста,
Схавалася ў пуні, у цемны куток.

“Ага, зразумела!”- ляснік прыкмячае,-
Дык гэта ж канец твой, ратуйся сама!”
Нячысцік узлаваўся, нячысцік ламае!
Хаўтуры. І слезы. Цяжка галава.

Гаротная баба… Дзяцей схараніла.
І мужа. І слезы так доўга ліла.
Па весцы гаворка гады два хадзіла,
А потым Гануся з вескі зышла.

Шапочуць бярозы, рыпяць хвоі ў лесе,
І вецер гудзіць, і не хочацца жыць.
Жыве ў гушчары чарадзейка Алеся,
Яе навучыў сам чорт варажыць.

Яна маладзіца, ну з твару- дзяўчынка,
І колькі гадоў ёй ня ведаў ніхто.
Але ўсе казалі аб дзіўных учынках
У вёсачцы гэтай гадоў можа сто.

Рабіла яна страшэнныя рэчы,
Не дай божа ёй шлях замінаць!
І як то прыходзіць? Ды толькі, дарэчы,
Таго чалавека няма як ратаваць.

Яна, кажуць, можа лятаць хутчэй ветра,
Яна размаўляе з ваўкамі сама.
А подых яе – ня толькі паветра,
Атрута такая, што горш і няма.

Зямлянку яе ты не знойдзеш у лесе,
Хоць колькі разоў пакажы!
І філін рагоча. Ды дзе ж ты, Алеся?
Вядзьмарка, ты дзе, адкажы?

І гора табе, калі хутка змарыўся-
У лесе і знойдзеш свій ты канец.
Было так аднойчы- хлапчук патапіўся,
А быў вельмі добры юнец.

Усё гэта забавы для той чараўніцы.
А вось, калі дойдзеш і ты,
Яна прапануе напіцца вадзіцы,
Ды толькі не простай вады.

І той чалавекужо ня зможа ніколі
Любіць гэты свет, як заўсёды любіў.
Аддаў ён ёй сэрца, аддаў сваю волю,
Любоў назаўседы згубіў.

Усё ведала гэта гаротная Ганна,
Ды помста ў сэрцы жыла.
Давёў маладзіцу нячысцік паганы,
 Што да Чараўніцы пайшла.

Вялізныя елкі, бы цемныя рукі,
Насустрач ёй цягнуць галіны свае.
Гануся баіцца, але і праз мукі
У лес сваё гора нясе.

І вось тая сцежка- закідана мохам.
Вядзе ў зямлянку, вядзе пад зямлю.
І , нават, Гануся, калі б хто спалохаў,
Аддала б і душу сваю.

-Чакала цябе вельмі доўга, Гануся,-
Ёй кажа Алеся,- і вось ты прыйшла.
Хоць вер, а хоць не, але пабажуся:
Нянавісць твая ў лесе сцежку знайшла.

Ты так хочаш помсты, як людзі кахання.
Згубіць хочаш ты сатану самаго.
Магло б не адбыцца наша спатканне,
Але й я ненавіджу яго.

Як і ў цябе, ён забіў маіх родных,
Мяне, дзяўчынкай, забраў у палон.
Колькі было цёмных ночак халодных…
Мне абяцаў ён свій трон.

Ён навучыў на людзей слаць праелёны,
Душы губіць і жыццё.
Колькі лістоў з гэтуль скідвалі клёны…
Я завучыла усё.

Вельмі яго загубіць я хацела,
Але апошні ўрок:
Нельга забіць настаўніка цела-
Спасцігне й цябе той злы рок.

Але і сама ты расплаты жадаеш.
Табе я дапамагу.
Усе мае чары таксама спазнаеш.
Усяму навучу, што магу.

Па-першае, трэба ісці да касцёлу,
Маліцца там трыццаць дзён.
А ўжо калі ўбачыш анёлаў,
Нячысціку слаць свій праклён.

А потым возьмеш грамнічную свечку,
Схаваеш яе ў гушчары.
Ды толькі запомні ты тое мясцечка,
Няхай там ляжыць да пары.

У лесе заві нячысціка ў голас,
Скажы, што аддаш душу ты.
Свае валасы запляці ты ў колас,
Пакінь ты свій лёс малады.

Калі запытае, што ты ўзамен хочаш,
Адказвай- вяселле гуляць.
І не чакай, а гэтай жа ноччу
Укладвай сама яго спаць.

Калі ён закрые свае злыя вочы,
Кладзі на іх пальцы крыжом.
А потым закрый ты твар свій дзявочы-
Загудзіць страшным воем увесь дом.

Нячысцік завые і затапоча,
Зубамі пачне скрыгатаць.
У хаце цябе знайсці ён захоча,
Каб за усё пакараць.

Тады і бяжы ты ў лес за той свечкай,
Запальвай яе, на калені ўставай.
Вакол сябе кругам акрэслі мястэчка
І “Ойча” адразу ж чытай.

Убачыш тады ты страшэнныя рэчы:
Забітага мужа і дзетак сваіх.
Яны будуць зваць, яны будуць енчыць,
Але не выходзь ты да іх.

То не яны- то нячысцік паганы
Цябе спакушае парушыць праклён.
Не паддавайся, прашу цябе, Ганна,-
Душу забярэ ў палон.

А калі скончыш ты чытаць “Ойча”,
То падымайся з зямлі,
Перахрысці ты нячысціка тройчы
І поўсць ад свячы запалі.

Будзе гарэць у агні тым, пракляты,
Што сам для другіх распаліў.
Гэта і твой, і мой вораг закляты,
Жыцце наша ён загубіў.

І вось пайшла да касцёлу Гануся.
Нельга ўжо паварочваць назад!
“Я ўсё змагу, не пабаюся”,-
Круціцца слоў лістапад.

Цэлых тры тыдні малілася Ганна
І за сыноў, і за мужа свайго.
Шчыра, адкрыта, проста, старанна,
Вельмі хацела дабіцца свайго.

І адбылося- анёл ёй з’явіўся
Белы і чысты, нібы Хрыстос.
Разам з Ганусяй ён памаліўся
І ў лес яе перенёс.

Тут з’явіліся дождж і маланкі,
Вецер страшны загудзеў.
Нячысціка ганна чакала ад ранку,
Нарэшце ён прыляцеў.

Меў той чорт хвост, капыта, ды рогі,
Поўсць па ўсім целе расла.
Меў ён страшэнныя доўгія ногі,
Пашча ў крыві была.

Усе як і трэба Ганна зрабіла,
Выпрабаванні прайшла.
Урэшце зямлю кругам тым аддзяліла,
У цэнтр сама ўвайшла.

Ціха навокал, свечачка ззяе,
Ганна чытае малітвы свае.
Толькі вось чуе- нехта пытае.
Мо паказалася, а мо і не.

Ды павярнулася Ганна ціхутка-
Жах які! Сынка забіты стаіць!
І да яго бегчы хочацца хутка,
Хочацца з ім гаварыць.

Толькі жа нельга- бо гэта нячысты,
Хоча ён выманіць з круга яе.
І гарачэй моліцца да Прачыстай
Ганна, і слезы ілье.

Скончыла ўрэшце, потым устала
І да нячыстага ціха пайшла.
Крыж на яго яна тройчы паклала,
Свечку да поўсці яго паднясла.

О, як завыў той нячысцік ад болю!
Стаў ён гарэць і праклёны ёй слаць.
Душы памерлых ляцелі на волю,
 А яна засталася стаяць.

Толькі калі ўжо занялася сонца,
Ганна расплюшчыла вочы свае.
Дзяквала Богу, маліла бясконца.
І шэры попел ляжаў на траве.

Так, па нядзелях у хустачцы белай
Ціха жанчына ідзе ў касцёл.
Легкай хадою, мяккай і смелай,
А побач з ёю анёл…
 
                2005 г.