А за вакном - бурштынны акiян...

Станислав Шастак
У каторы раз пішу я бізнес-план.
У каторы раз пішу пісьмо надзеі.
А за вакном -  бурштынны акіян
Ды ў сіняве за лесам ночка млее.

Там, за вакном жыцця бы й ня было,
На мапе неба чыста, ні хмурыны.
Згас сонца промень, што даваў цяпло,
Здранцвелі мары, думкі, успаміны.

Ашклёным вокам у каторы раз
Ўглядаюся я ў стрэчы і дарогі,
Як мары нёс аўгурам напаказ,
Як сэрца халадзіў іх вырак строгі.

Мой лёс, мой сон! Зязюліна ку-ку!
Скажыце ці запісана ў скрыжалі,
Каб мае мары на маім вяку
Далі усходы й дружна зарунялі?