Каханне-шчасце

Леонид Пранчак
КАХАННЕ-ШЧАСЦЕ

Счарнелы i зляжалы снег —
Зiмовай наледзi астаткi.
Каханне — шчасце,
А не грэх.
I нам плацiць яму падаткi.

Любiлi ночы напралёт —
Да забыцця,
Да знемажэння.
Аднойчы зведаўшы палёт,
Нясцерпна праглi паўтарэння...

Пасля вандровак i дарог
Я пазiраў на свет трывожны
То ўсемагутны, быццам Бог.
То, як дзiця, — бездапаможны...