Да спатканьня

Александр Стасевич
Пад сьнежнай коўдраю сталіца,
Каля вакзала я чакаю.
Я так баяўся зноў спазьніцца,
Што бег сюды хутчэй трамвая.

Тры дні нібыта год у лесе,
Нудзіўся я - не дай то Бог.
Мне не патрэбны Мінск ў сьнезе -
Мне смачна жыць, калі мы ўдвох.

Маіх пачуцьцяў цэлы мех
Дванаццацьцю радкамі не сказаць.
Я рады зноў пачуць твой сьмех,
Я рады зноў цябе спаткаць.