Вял кая сям я...

Светлана Катарская
Лепей няма на планеце,паверце
Шчасця за тое,чым жыць у сям'і.
Дзе тата з матуляй гатуюць усім есці
Працу кахаюць,каб лепей жылі...
Справы па хаце выконваюць разам
Дзецям куток для гульні адвялі.
Кажуць,што трэба вучыцца старанна,
Каб сваё месца ў свеце знайсці.
Я ж вучаніца дзесятага класа,
Жыву я таксама у дружнай сям'і.
Ёсць у мяне:тры сястры,і тры браты,
Усе мы расцём у вялікай сям'і.
Продкі мае ў Беларусі таксама,
Ёсць і палкоўнікі,і урачы...
Мама-дырэктар,а тата-рабочы,
Прыкладам служаць абое яны.
Я ж раскажу па сякрэту-на вушка,
Усім,вам,пра тое,што мама-талант...
Вершы складае,піша шмат песен,
Смачна гатуе і цудоўна пяе...
Любіць глядзець-індыйскія фільмы,
Вышывае прыгожа,караваі пячэ.
А яшчэ вельмі любіць:
Гуляць на прыродзе,
У лесе грыбы для закатак збіраць.
Калі захварэю,яна дапаможа
І словам,і ласкай,заботай сваёй.
Настой прыгатуе,мікстурай напоіць
З лекавых траў,што сабрала сама.
Гэта вялікае шчасце,паверце
Бачыць матулі яскравы пагляд.
Пяшчотны і шчыры,і самы гарачы
Да болі мне родны,такі дарагі...
Мне давядзецца таксама на свеце,
Быць гаспадыняй лёсу свайго..
Вось і жыву,і вучуся старанна.
Навыкі ў мамы,сабе я бяру.
Працу кахаю,сясцёр навучаю
Гуртам,усе справы,па хаце рабіць.
Дзякуй за тое,што ёсць на планеце,
Беларусь-сінявока,родны мой край.
Дзе мы спакойна жывём у гэтым свеце.
Войнаў не знаем і песні пяём.
Хай працвітае наша старонка,
Родны наш Слуцк-прыгажэе,расце.
Усім я жадаю на гэтай планеце:
Шчасця,здароўя і вялікай сям'і...